У Гародні зарэгістравалі кандыдатаў у дэпутаты



Акруговыя выбарчыя камісіі Гародні, а іх чатыры, зарэгістравалі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Толькі ў 49-й акрузе зарэгістраваныя ўсе заяўнікі: сем. Сярод іх ад палітычных партыяў: ад партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі левых „Справядлівы Свет”, Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Астатнія трое – ад дзяржаўных установаў.

Кажа назіральнік па  акрузе №49 Раман Юргель:

– Зарэгістравалі таксама кандыдатам у дэпутаты начальніка ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гарадзенскага аблвыканкама Сяргея Пацэвіча. Ён ішоў шляхам збору подпісаў і таксама ад працоўнага калектыву ЖРЭП Кастрычніцкага раёна Гародні. За яго ініцыятыўнай групай было сабрана 1936 подпісаў, і ўсяго 5 подпісаў прызнана нядзейснымі.

У іншых акругах былі выпадкі нерэгістрацыі заяўнікаў па розных прычынах. У акрузе №50 не зарэгістравалі трох, у №51 – двух, а ў №52 – чатырох.  Ужо ўвечары кандыдаты ў дэпутаты па Гародні атрымаюць кандыдацкія пасьведчаньні і сфармуюць спіс давераных асобаў да 15 чалавек.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота sb.by