У Гародні завяршаецца фармаванне ініцыятыўнай групы Таццяны Караткевіч
У Гародні завяршаецца фармаванне ініцыятыўнай групы па вылучэнню кандыдатам ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Таццяны Караткевіч.
Спісы сяброў ініцыятыўнай групы да 17 ліпеня павінны быць перададзеныя ў цэнтральную выбарчую камісію.
Як зазначае каардынатар выбарчай кампаніі Таццяны Караткевіч па Гарадзенскай вобласці Зміцер Бандарчук, іныцыятыўная група першай у гісторыі Беларусі жанчыны – кандыдата ў прэзідэнты напалову будзе складацца з людзей, якія раней ніколі не ўдзельнічалі ў палітычных кампаніях такога маштабу:
– Падчас выбарчых кампаній заўсёды ідзе палітызацыя насельніцтва. Людзі цікавяцца выбарамі, людзі прымаюць рашэнне далучыцца да выбараў. Таму менавіта Прэзідэнцкія выбары, як асноўныя ў Беларусі, паказваюць, колькі людзей працягваюць руку дапамогі людзям, якія ўдзельічаюць у выбарах.
Негледзячы на істотнае амаладжэнне сяброў ініцыятыўнай групы Таццяны Караткевіч, яе “касцяк” складуць людзі, якія маюць шматгадовы досвед удзелу ў буйных палітычных кампаніях.
Беларускае Радыё Рацыя