У Гародні збіраюць подпісы за Валерыя Цапкалу



Гарадзенскі штаб за кандыдата Валерыя Цапкалу збірае подпісы па ўсім горадзе.

Як адбываецца збор подпісаў і хто падпісваецца за гэтага кандыдата распавядае адзін са зборшчыкаў Ігар Папеня:

– У асноўным гэта людзі бізнесу, настаўнікі, гэта айцішнікі. Па тым, што я бачу, хто падпісваецца і хто ўваходзіць у ініцыятыўную групу, – у асноўным гэта сярэдняга класа людзі з вышэйшай адукацыяй. Актыўна цікавяцца і студэнты, выкладчыкі, людзі бізнесу.

Ігар Папеня ўпэўнены, што на збор подпісаў вельмі паўплывала пандэмія каронавірусу:

– Канешне, гэта накладвае адбітак, таму што трэба мець сродкі асабістай абароны. І, напэўна, пераважна ўсё ж на вуліцы збіраць, таму плануецца рабіць такія дваровыя зборы, каб не хадзіць па кватэрах, дзе рызыка заразіць і заразіцца павышаецца. Гэта, канешне, накладвае адбітак, але ўсе ў роўных умовах.

Пікеты за Валерыя Цапкалу цягам бліжэйшых дзён адбудуцца па ўсёй Гародні, а падпісацца стацыянарна за кандыдата магчыма ў самым цэнтры горада па вуліцы Савецкая 7.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча