У гасцях у бацькі Мікалая Статкевіча
У дзень народзінаў экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Мікалая Статкевіча баранавіцкія актывісты Віктар Сырыца, Мікола Чарнавус, Таццяна Малашчанка па традыцыі наведалі бацьку Мікалая – Віктара Статкевіча.
Актывісты павіншавалі спадара Віктара з днём народзінаў сына, прынеслі гасцінцы, пачыталі разам “Народную волю”, памералі ціск Віктару Паўлавічу і пагаварылі пра Мікалая.
89-гадовы бацька Мікалая Статкевіча не верыць, што сына вызваляць датэрмінова:
– Лукашэнка сказаў: “калі папросіцца”, а ён прасіцца не будзе. Лукашэнка хацеў, каб ён сказаў, што сам вінаваты.
[Not a valid template]
Паводле слоў Віктара Сырыцы, нават калі Мікалая Статкевіча вызваляць заўтра, то актывісты ўсё роўна будуць наведваць яго бацьку. За гэтыя гады яны пасябравалі.
Беларускае Радыё Рацыя