У Газе зноў пачаліся масіраваныя бамбардзіроўкі



Карэспандэнты некалькіх СМІ, што працуюць у Газе, паведамілі пра чарговы абстрэл яе паўночнай часткі, пасля якога ў сектары практычна зніклі тэлефонная сувязь і інтэрнэт.

Пра гэта паведамляе агенцтва AFP са спасылкай на сваіх журналістаў і відэа. Карэспандэнт Al Arabiya называе бамбаванне ў Газе адным з самых інтэнсіўных з 7 кастрычніка — дня, калі ХАМАС атакаваў Ізраіль.

Журналіст Al Jazeera піша, што журналісты чуюць абстрэлы паўсюль, але нічога не ведаюць ні пра ахвяр, ні пра сітуацыю на месцах. Рэдакцыя Al Jazeera дадае, што пасля нанесенага па Газе ўдару зносіны з карэспандэнтамі пастаянна перарываюцца.

У гэты ж час пачаўся масіраваны абстрэл Тэль-Авіва і яго ваколіц, у горадзе гучаць сірэны паветранай трывогі.

Беларускае Радыё Рацыя