У Генпракуратуру накіраваны дакументы на экстрадыцыю блогера Матолькі
Следчы камітэт направіў у Генеральную пракуратуру дакументы для экстрадыцыі блогера Антона Матолькі, перадае БелТА са спасылкай на начальніка ўпраўлення Следчага камітэту па Менску Сяргея Паско. „Зараз працягваецца расследаванне крымінальных спраў у дачыненні да блогераў, якія, на нашу думку, здзяйснялі злачынныя дзеянні. Гэта і Пуціла, Пратасевіч і, вядома ж, Матолька. Акрамя таго, у нас у дачыненні да значнай колькасці анархістаў таксама расследуюцца крымінальныя справы, названыя асобы знаходзяцца пад вартай”, – заявіў Паско. Ён заявіў, што анархісты ўдзельнічалі ў масавых беспарадках у складзе міжнароднай злачыннай арганізацыі — з удзелам анархісцкіх рухаў з Украіны і Расеі.
Антон Матолька вядзе тэлеграм-канал «МотолькоПомоги», у якога больш за 138 тысяч падпісчыкаў. У ліпені 2020 году ён з’ехаў за мяжу.
Раней Антон Матолька ўжо заяўляў, што гатовы адказаць за ўсе свае дзеянні перад судом, «але гэта будзе аб’ектыўны і незалежны суд у Новай Беларусі, а не тая ганьба, якая цяпер называе сябе „судом“», — наісаў блогер.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: telegraf.by