У Германіі знайшлі мёртвым расейскага дыпламата, сына генерала ФСБ



Расейскі дыпламат Кірыл Жало, знойдзены мёртвым ля амбасады ў Берліне, апынуўся сынам начальніка ўпраўлення ФСБ па абароне канстытуцыйнага ладу генерал-лейтэнанта Аляксея Жало. Пра гэта паведаміў «Коммерсантъ».

Паводле папярэдняй версіі, 35-гадовы Жало выпаў з аднаго з высокіх паверхаў будынку пасольства на Берэнштрассэ ў раёне Міттэ ў Берліне. Цела пераданае ў Расею. Масква не дазволіла правесці ўскрыццё на тэрыторыі Нямеччыны.

Журналіст Хрыста Грозеў расказаў, што бацька дыпламата – ключавы генерал ФСБ, а таксама тое, што па версіі службаў бяспекі Германіі, сам загінулы лічыўся анетам ФСБ пад прыкрыццём. Пра гэта паведамляе РБК.