У Гішпаніі можа змяніцца ўрад і ўлада
Урад і ўлада можа змяніцца ў Гішпаніі. Такая агульнаеўрапейская тэндэнцыя. На пазачарговых выбарах з невялікай перавагай там перамагла правая „Народная партыя”, якая ў кааліцыі з ультраправымі з партыі „Голас” можа сфарміраваць урад, але для гэтага ім не хапае 5 галасоў.
Пры ўладзе могуць застацца і сацыял-дэмакраты з прэм’ерам Педра Санчэсам, калі атрымаецца сфармаваць кааліцыю левых сіл. У Гішпаніі сёння – дзень палітычных інтрыг, на першае пасяджэнне збіраецца новы склад парламенту, у якім ніводная кааліцыя не мае большасці, каб без палітычнага гандлю сфармаваць урад. Заўважае гісторык і палітолаг Аляксандр Фрыдман:
– Гэтыя змены ўрадаў, то прыходзіць „Народная партыя”, то прыходзяць сацыял-дэмакраты – гэта такая цалкам гішпанская гісторыя. Прычым я б тут падкрэсліў знешнепалітычны чыннік, асабліва еўрапейскі чыннік, чыннік вайны, ён не адыгрывае прынцыповай ролі. Я думаю, што калі ўрад усё ж такі ўзначаліць „Народная партыя” у выніку, то прынцыпова стаўленне не зменіцца.
Што важна, хто б не атрымаў зараз уладу ў Гішпаніі, дзве палітычныя плыні маюць аднолькавы падыход да ўсходняй палітыкі, выступаюць супраць расейскай агрэсіі і за падтрымку Украіны. Апошні часам, урад памяняўся – у Германіі, Фінляндыі, Італіі і Швецыі. Што сведчыць пра агульную тэндэнцыю ў Еўропе.
Беларускае Радыё Рацыя