У Глыбокім людзі масава падпісваюцца за Святлану Ціханоўскую
У Глыбокім выстраілася таксама вялікая чарга на пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Паступова падыходзяць новыя людзі, нават маладыя маці з каляскамі.
Як кажуць глыбачане, яны ў першую чаргу прыйшлі падпісацца за альтэрнатыву з надзеяй на змены да лепшага ў нашай дзяржаве. Хаця, па словах некаторых, яны не вераць у сумленныя выбары ў нашай краіне.
– Я ўвогуле не падтрымліваю выбараў і лічу, што выбараў няма. Але народ сёння „дастаў фігу” з кармана і паказвае дзяржаве, што яны таксама людзі, і дзяржава павінна лічыць іхныя галасы. Вось таму я прыйшоў.
– Колькі можна ўжо лакшыны людзям на вушы вешаць?! Проста калгаснік ва ўладзе. Ён думае, што народ гэта статак жывёл. Статак нельга паганяць. Яго можна толькі раз’юшыць. А пасля ўжо будзе край. Хутчэй за ўсё трэба байкатаваць, тады ўсе пабачаць, што не прыйшлі людзі на выбары. Тады сапраўды будзе зразумела, як можна сфальсіфікаваць тое, чаго няма.
– За праўду і за нармальнае жыццё. І каб у нашай краіне было не беззаконне, а сумленнае жыццё і сумленныя выбары.
Пікет пачаў сваю працу ў Глыбокім 1 чэрвеня а 12.00 і мае скончыцца а 22.00. Ён размясціўся на цэнтральнай плошчы горада насупраць райвыканкама. Учора, 31 траўня, на вялікім нядзельным рынку ў Глыбокім збіралі подпісы за Валерыя Цапкалу і Віктара Бабарыку, падпісантаў таксама было шмат.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя