У Гомелі ад назіральнікаў закрыліся фіранкамі



На выбарчых участках Гомеля ад назіральнікаў, якіх не пусцілі на галасаванне, закрыліся фіранкамі.

Пра гэта паведаміла давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай Таццяна Канеўская, якая аб’ехала 8 выбарчых участкаў:

– З васьмі ўчасткаў толькі два ўчасткі, на якіх не было фіранак. Астатнія ўсе з фіранкамі. Цяпер вельмі шмат назіральнікаў стаіць у калідоры і вядуць падлік тых, хто прыходзіць, наўпрост з калідора. І пішуцца скаргі, кожны ўчастак піша скаргі.

На сёлетніх выбарах прэзідэнта колькасць унутраных назіральнікаў абмежаваная да трох чалавек падчас датэрміновага галасавання. І да пяці – у асноўны дзень галасавання.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота:  naviny.by