У Гомелі адпусцілі з міліцыі Уладзіміра Няпомняшчых



У Гомелі адпусцілі з міліцыі патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Няпомняшчых.

Міліцыянты затрымалі яго пасля поўдня 5 чэрвеня і даставілі ў Цэнтральны РАУС. У аддзеле міліцыі ён прабыў каля трох гадзін.

«Пратакола не складалі, міліцыю цікавілі падзеі 31 мая, калі быў масавы пікет каля ўнівермага «Гомель». Але больш за ўсё міліцыю цікавіў Сяргей Ціханоўскі»– пракаментаваў БелаПАН Няпомняшчых.

Раней суд у Гомлі прысудзіў штраф адной з лідарак руху «Маці 328» Таццяне Канеўскай за «актыўны ўдзел у несанкцыянаванай акцыі». Маецца на ўвазе акцыя падтрымкі Сяргея Ціханоўскага, Суд пакараў яе штрафам памерам 12 базавых велічынь (324 рублі).

За акцыю 7 траўня ўжо пакараныя 10 жыхароў Гомля і Жлобіна. Трое атрымалі па 15 сутак – Юры Уласаў, Віталь Грыцкоў і Дзмітрый Лукомскі.

Беларускае Радыё Рацыя