У Гомелі больш за тысячу чалавек патрабуюць свабоду Ціханоўскаму



У Гомелі больш за тысячу чалавек сабралася каля цэнтральнага ўнівермага, патрабуючы свабоду Сяргею Ціханоўскаму. Таксама там знаходзяцца тры пікеты па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую, Андрэя Дзмітрыева і Валерыя Цапкала.

Удзельнік пікета Валеры Сляпухін распавёў, чаму прыйшоў да ўнівермага «Гомель»:

– Выказаць пазіцыю салідарнасці ў сувязі з арыштам блогера, якое адбылося па зусім надуманых прычынах, што з’яўляецца ціскам дзеючай улады на ход палітычнай кампаніі. Гэта супярэчыць Выбарчаму кодэксу і Канстытуцыі Беларусі.

Паводле інфармацыі ўдзельнікаў пікетаў, да гомельцаў каля ўнівермага «Гомель» падыходзілі супрацоўнікі міліцыі, якія прасілі разысціся і нагадвалі, што мерапрыемства – незаконнае. Аднак прыхільнікі Ціханоўскага асвісталі міліцыю.

Беларускае Радыё Рацыя