У Гомелі пачалі працу доўгатэрміновыя назіральнікі
Яны будуць сачыць за хадой парламенцкай кампаніі ад пачатку фарміравання выбарчых камісій – да правядзення саміх выбараў. Ад кампаніі „Праваабаронцы за свабодныя выбары” у абласным цэнтры будуць працаваць чатыры доўгатэрміновыя назіральнікі. Сябра Беларускага Хельсінкскага Камітэта Віктар Адзіночанка – адзін з іх:
– Мы збіраемся назіраць ва ўсіх раёнах для агульнай ацэнкі сітуацыі. Мы будзем каардынаваць свае намаганні з іншымі кампаніямі па назіранні. Тыя людзі, якія працуюць у іншых кампаніях, нашыя калегі і партнёры, але мы даем толькі сваю інфармацыю.
Акрамя „Праваабаронцаў за свабодныя выбары”, у Гомелі будуць дзейнічаць іншыя кампаніі. Гэта кампаніі „Права выбару” і „За справядлівыя выбары”.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель
Фота mspring.online