У Гомелі пераносяцца ўсе запланаваныя мерапрыемствы на Дзень Волі
Усе запланаваныя мерапрыемствы на Дзень Волі ў Гомелі пераносяцца ў звязку з небяспекай эпідэміі каронавірусу.
Паводле гомельскага палітыка Уладзіміра Кацоры, арганізатары масавых мерапрыемстваў у цяперашні момант павінны дэманстраваць маральныя прыярытэты і клапаціцца пра здароўе людзей:
– Мы планавалі, што 23 напярэдадні мы правядзём такую імпрэзу, прэзентуем новую кнігу гомельскага краязнаўцы Мікалая Анісаўца пра нашага земляка Яўсея Канчара, які быў, як Мікола Анісавец назваў так даволі амбіцыйна гэтую кнігу, стваральнік беларускай дзяржаўнасці. І хацелі правесці такое ток-шоў з удзелам гісторыкаў па падзеях васямнаццатага года, калі абвяшчалася БНР .
Дзень Волі 2020 у Гомелі павінен быў прайсці ў два этапы. У першай палове дня 23 сакавіка дэмакратычныя актывісты планавалі наведаць магілы дзеячаў нацыянальнага руху. Увечары ў памяшканні грамадска-палітычнага цэнтра Палеская, 52 мелася прайсці ток-шоў “Невядомыя старонкі БНР” з удзелам вядомых гісторыкаў.
Беларускае Радыё Рацыя