У Гомелі пройдзе I Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны
На гэтым тыдні ў Гомелі адбудзецца першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які, як чакаецца, дазволіць актывізаваць супрацоўніцтва паміж дзяржавамі.
Арганізаваць падзею на вышэйшым роўні раней даручыў Аляксандр Лукашэнка. Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны пройдзе ў Гомелі 25 і 26 кастрычніка. Запланаваныя перамовы, кансультацыйны савет і выстава. Бакі маюць намер падпісаць вялікі пакет дакументаў на дзясяткі мільёнаў даляраў.
З 10 па 12 кастрычніка ў Магілёве праходзіў Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі, пяты па ліку. Па яго выніках было падпісана больш за 70 рэгіянальных пагадненняў. Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з Уладзімірам Пуціным гандлёвае ўзаемадзеянне і іншыя пытанні.