У Грузіі пачаліся маштабныя вучэнні NATO



Шматнацыянальныя вайсковыя вучэнні Паўночнаатлантычнага альянсу стартуюць 3 верасня ў Грузіі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Грузіі. У прыватнасці, у грузінскі порт Поці ўжо прыбылі амерыканскія танкі Abrams 1 і бронетранспарцёры LAV, якія чыгункай павінны даставіць на ваенны палігон. Мэтай вучэнняў з’яўляецца дасягненне гатоўнасці да ўдзелу ў сумесных аперацыях у складзе сіл хуткага рэагавання NATO. У праграме таксама прымуць удзел вайскоўцы з Украіны, Балгарыі, Латвіі, Румыніі і Арменіі. Вучэнні працягнуцца да 11 верасня.

У пачатку жніўня ў Грузіі прайшлі маштабныя ваенныя вучэнні Noble Partner («Годны партнёр»). Акрамя пяці краін-чальцоў NATO, у іх прынялі ўдзел партнёры Паўночнаатлантычнага саюза – Украіна, Грузія і Арменія.

Паводле naviny.by