У Грузіі затрымалі экс-прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі
У Грузіі затрымалі экс-прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі. Ён вярнуўся ў краіну напярэдадні мясцовых выбараў. Пра гэта заявіў прэм’ер краіны.
Нагадаем, Саакашвілі нядаўна выпусціў відэа, у якім сцвярджаў, што знаходзіцца ў Батумі. Ён заклікаў грузін прыйсці на мясцовыя выбары, якія адбудуцца 2 кастрычніка. Улады краіны не ведалі аб прыездзе палітыка. Сваё рашэнне прыехаць у Грузію палітык патлумачыў тым, што „хоча абараняць волевыяўленне грамадзян” і „разам узяць удзел у выратаванні” краіны.
Саакашвілі заклікаў сваіх прыхільнікаў пасля заканчэння выбараў выйсці на вуліцы, каб „абараняць перамогу”.
У Грузіі Міхаіл Саакашвілі абвінавачваецца па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса.
Па двух з іх ён завочна прысуджаны да пазбаўлення волі. Саакашвілі таксама вядзе актыўную палітычную дзейнасць ва Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя