У Ізраілі захоўваецца высокі ўзровень тэрарыстычнай небяспекі
15 гадоў таму
З-за вайны з ХАМАС у Ізраілі часткова прыпынілася звычайнае жыццё.

У першую чаргу гэта датычыцца тэрыторый, што блізка знаходзяцца мяжы з Палестынай. На вуліцах людзі паводзяць сябе асцярожна, захоўваецца адносна высокі ўзровень тэрарыстычнай пагрозы, распавёў падрабязней грамадзянін Беларусі і Ізраіля Став Фурман:
– У нас большасць разумее, што ёсць магчымасць тэрактаў, таму калі ты на вуліцы, дзе няма бамбасховішча, то ў выпадку небяспекі трэба класціся на зямлю.
Вайна ў Ізраілі ідзе 65-ты дзень. У Сектары Газа працягваецца ваенная аперацыя. Днямі ЦАХАЛ паведамляў пра знішчэнне соцень камандзіраў ХАМАС.
Беларускае Радыё Рацыя
