У камісіях зноў амаль не будзе апазіцыянераў
У Бярозаўскім раёне створана 41 участковая выбарчая камісія, толькі ў адной камісіі будзе сябра ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі з 15-ці накіраваных. З трох прэтэндэнтаў ад Партыі Беларускі Народны Фронт не ўвайшоў ніводзін.
Гэта горшы вынік, чым было раней, кажа назіральнік за выбарамі Сяржук Русецкі:
– З 18-ці чалавек толькі аднаго чалавека ўключылі ва ўчастковыя камісіі ад прадстаўнікоў апазіцыйных партый – ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Партыі БНФ. У свой час было такое, што з 10-ці чалавек прадстаўнікоў Партыі БНФ 5 уключалі, то бок пэўны адкат або гэта ўказанне такое зверху.
Камісіі створаны па старым прынцыпе: цалкам з людзей пэўных вытворчасцяў і праўладных арганізацый, якія маюць досвед працы ў камісіях.
Паводле Сяржука Русецкага, стала вядома, што Партыя БНФ мае намер абскардзіць у судзе неўключэнне іх сябраў ва ўчастковыя камісіі.
Беларускае Радыё Рацыя