У кастрычніку Беларусь наведаюць два намеснікі генсакратара ААН
У кастрычніку Беларусь наведаюць два намеснікі генеральнага сакратара Арганізацыі Аб`яднаных Нацый, паведаміла ў інтэрв`ю БелаПАН новы пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Яанна Казана-Вішнявецкі.
Высокапастаўленыя прадстаўнікі ААН прыедуць у Менск для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню „Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху”, якую арганізуюць МЗС і АБСЕ.
Паводле слоў Казана-Вішнявецкі, Беларусь аказвае падтрымку ААН у вырашэнні важных пытанняў. „Не магу не адзначыць супрацоўніцтва па прадухіленні тэрарызму ў сённяшнюю лічбавую эпоху. У кастрычніку пад эгідай МЗС Беларусі і АБСЕ ў Мінску пройдзе рэгіянальны форум, на якім будуць абмяркоўвацца кіберзлачынствы. Гэта будзе дыскусія вельмі высокага ўзроўню”, — падкрэсліла яна.
Поўны тэкст інтэрв`ю публікуе інтэрнэт-газета БелаПАН Naviny.by.
