У Каталоніі праходзяць датэрміновыя выбары
У Каталоніі праходзяць пазачарговыя рэгіянальныя выбары, прызначаныя Мадрыдам пасля таго, як каталонскі парламент у канцы кастрычніка прагаласаваў за выхад аўтаноміі са складу Іспаніі.
1 кастрычніка ў Каталоніі прайшло галасаванне пра аддзяленне рэгіёна ад Іспаніі, у якім прынялі ўдзел менш за палову мясцовых выбаршчыкаў. Ні Мадрыд, ні міжнародная супольнасць не прызналі рэферэндум законным.
Сёння галоўнае пытанне — ці змогуць прыхільнікі незалежнасці забяспечыць сабе большасць у каталонскім парламенце.
На выбарах 2015 года большасць сепаратысцкіх партый выступіла адзіным фронтам пад лозунгам «Разам скажам «Так», заклікаючы выбаршчыкаў падтрымаць ідэю правядзення рэферэндуму і прагаласаваць за абвяшчэнне незалежнасці.
У лагеры незалежнікаў адзінства няма: левыя рэспубліканцы адмовіліся ад супрацоўніцтва з партыяй Пучдэмона.
Замест гэтага «Дэмакратычная канвергенцыя», якая цяпер выступае пад назвай «Каталонская еўрапейская дэмакратычная партыя», аб’ядналася з незалежнымі кандыдатамі ў альянс «Разам за Каталонію».
«Кандыдаты народнага адзінства», як і два гады таму, удзельнічаюць у выбарах самастойна.
Апытаньні грамадзкай думкі гавораць аб тым, што ў новым складзе парламента прыхільнікам незалежнасці можа крыху не хапіць да абсалютнай большасці.
Рашэнне Карлес Пучдэмона збегчы ў Бельгію і заставацца там у выгнанні знайшло падтрымку сярод яго прыхільнікаў, якія палічылі, што ў гэтым складаецца іх адзіны шанец не даць загаснуць новай незалежнай рэспубліцы.
Аднак у прадстаўнікоў іншых палітычных сілаў дэмарш Пучдэмона выклікаў вельмі негатыўную і хваравітую рэакцыю, піша Бі-бі-сі.