У Казахстане ліквідаваная Камуністычная партыя



Спецыялізаваны міжраённы эканамічны суд Алматы вынес пастанову пра ліквідацыю Камуністычнай партыі, паведамляе Tengrinews.kz са спасылкай на кіраўніка прэс-службы гарадскога суда Куандыка Ешымета.

stop_kamunist

„Міністэрства юстыцыі Казахстана звярнулася з іскавай заявай у суд, у якім прасіла ліквідаваць Камуністычную партыю Казахстана, бо па выніках праверкі ў дзейнасці партыі ўстаноўлены парушэнні патрабаванняў заканадаўства. Суд пастанавіў пазоў Мінюста задаволіць, ліквідаваць грамадскае аб’яднанне „Камуністычная партыя Казахстана”, спагнаць з яе дзяржпошліну ў памеры 1982 тэнге. Рашэнне ад 7 жніўня”, – сказаў Ешымет.

Камуністычная партыя была зарэгістраваная 27 жніўня 1998 г, а пасля перарэгістраваная ў 2003 годзе.