У Казахстане затрымалі звыш 3 тысяч чалавек
У Казахстане цягам спецаперацыі затрымалі звыш 3 тысяч чалавек.
Забіта 26 чалавек, яшчэ 18 паранены, паведаміла прэс-служба МУС Казахстану. Гэтых людзей улады называюць злачынцамі.

Улады паведамляюць, што ўсе акіматы на 7 студзеня вызвалены і ўзятыя пад ахову праваахоўчых ораганаў.
Раней генпракуратура Казахстану пачала крымінальныя справы ў рамках расследавання пратэстаў. Тым, хто будзе прызнаны вінаватым, пагражае ад 8 гадоў турмы да пажыццёвага зняволення з пазбаўленнем грамадзянства.
Беларускае Радыё Рацыя
