У Казахстане знойдзеныя мёртвымі трое высокапастаўленых сілавікоў
Пазачарговая сесіі Савета калектыўнае бяспекі АДКБ пачала з хвіліны маўчання. Удзел у сесіі бярэ і Аляксандар Лукашэнка.
Тым часам, па інфармацыі казахстанскіх СМІ, пайшоў з жыцця начальнік Дэпартамента паліцыі Жамбылскай вобласці Жанат Сулейменаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта было самагубства. Пасля пратэстаў на вуліцах Казахстана ў яго дачыненні была заведзеная крымінальная справа і пагражаў трыбунал.

Сёння, 10 студзеня, палкоўнік Камітэта нацбяспекі Азамат Ібраеў быў знойдзены мёртвым у двары свайго дома.
Таксама стала вядома, што ў Алматы на працоўным месцы памёр адзін з намеснікаў начальніка раённага ўпраўлення паліцыі. У палкоўніка «не вытрымала сэрца». Афіцыйна ніякіх падрабязнасцяў не паведамляецца — толькі тое, што праводзіцца дасудовае расследаванне.
Беларускае Радыё Рацыя
