У КДБ няма падстаў выпусціць Чыжа
Старшыня КДБ Валеры Вакульчык заявіў журналістам у Палаце прадстаўнікоў, што мера стрымання для бізнесмена Юрыя Чыжа мяняцца не будзе.
Як сказаў Вакульчык, следства працягваецца, там ёсць шмат пытанняў, і няма нават блізка падстаў, каб адпусціць яго пад падпіску аб нявыездзе», паведамляе TUT.by.
Ён таксама абверг інфармацыю пра тое, што бізнесмена ў СІЗА КДБ трымаюць у асаблівых умовах. «У нас да ўсіх аднолькавае стаўленне. Усе роўныя перад законам», — сказаў кіраўнік КДБ.
Вакульчык дадаў, што працягваецца следства і ў дачыненьні да бізнесоўца Яўгена Баскіна. Паводле ягоных слоў, Баскін яшчэ не кампенсаваў шкоды.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота sputnik.by