У Харкаве некалькі ракет узарваліся на тэрыторыі Цэнтральнага парка культуры і адпачынку
У Харкаве некалькі ракет узарваліся на тэрыторыі Цэнтральнага парка культуры і адпачынку імя Горкага раніцай 2 красавіка, паведаміла харкаўская гарадская рада.

Разбураны два атракцыёны, 57-гадовы азеляніцель атрымаў раненне. Таксама паламаны старажытныя дрэвы, пашкоджана сцэна ў Рэтра-парку, некаторыя кафэ і некалькі крам.
Беларускае Радыё Рацыя
