У Харкаве ракета патрапіла ў жылы дом і знішчыла паверх цэлага пад’езда



У Харкаве ракета патрапіла ў жылы дом і знішчыла паверх цэлага пад’езда.

Ноччу Расея ракетай С-300 нанесла ўдар па жылым чатырохпавярховым доме ў цэнтры Харкава, паведаміў кіраўнік ваеннай адміністрацыі Харкаўскай вобласці Алег Сінягубаў.

У выніку загінула адна мясцовая жыхарка, яшчэ тры чалавекі атрымалі раненні.