У Херсонскай вобласці знайшлі тры катоўні і задакументавалі больш як 400 злачынстваў расейскіх вайскоўцаў
Кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Украіны Ігар Кліменка паведаміў, што на вызваленай ад расейскіх войскаў частцы Херсонскай вобласці ўжо знайшлі тры катоўні, у якіх утрымлівалі ўкраінцаў і здзекаваліся над імі.
Паводле яго, паліцыя ўжо задакументавала 414 ваенных злачынстваў, якія ўчынілі расейцы ў часе акупацыі Херсонскай вобласці. Ігар Кліменка таксама паведаміў, што, пакідаючы Херсон, расейскія вайскоўцы вызвалілі з гарадскога следчага ізалятара ўсіх, хто быў затрыманы да акупацыі паводле падазрэння ў злачынствах. Паліцыянты змаглі выявіць 166 такіх асобаў і вярнуць іх у ізалятары Мікалаеўскай і Адэскай абласцей, іншых шукаюць па ўсіх рэгіёнах Украіны.
Украінскія войскі ўвайшлі ў Херсон 11 лістапада. Херсон быў адзіным абласным цэнтрам Украіны, як здолелі захапіць расейцы з 24 лютага 2022 года.
Беларускае Радыё Рацыя