У Кіеў прыбыла спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі
1 траўня ў Кіеў з візітам прыбыла спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлосі, паведаміў у сваім тэлеграм-канале прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Фота Офісу презідента Украіны.
Падчас сустрэчы Уладзімір Зяленскі назваў ЗША лідарам у падтрымцы Кіева супраць расейскай агрэсіі і падзякаваў за дапамогу ў абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.
Раней прэзідэнт ЗША Джо Байдэн папрасіў Кангрэс у найкарацейшыя тэрміны ўхваліць закон, які дазваляе вылучыць 33 млрд даляраў на ваенную дапамогу Украіне, а таксама на эканамічную, і гуманітарную падтрымку краіны.
Нагадаем, што 29 красавіка Нэнсі Пелосі сустрэлася ў Вашынгтоне са Святланай Ціханоўскай, якая прылятала ў ЗША на пахаванне былой дзяржсакратаркі краіны Мадлен Олбрайт.
