У цэнтры Кіева прагрымеў выбух
Як паведаміў УНІАН, у выніку выбуха тры чалавекі атрымалі цялесныя пашкоджанні. Прэс-сакратар СБУ Алена Гітлянская заявіла, што пакуль асноўнай версіяй выбуху на Грушэўскага з’яўляецца хуліганства.
Паліцыя адкрыла справу па артыкуле „Замах на наўмыснае забойства”. У сваю чаргу сакратар СНБА Аляксандр Турчынаў не выключыў, што выбух мог быць спланаваным тэрактам.
* * *
А 14:06 у дзяжурную частку паступіла паведамленне пра выбух невядомага прадмета на вуліцы Грушэўскага. У выніку мужчына і жанчына атрымалі цялесныя пашкоджанні.
На месцы працуе следча-аператыўная група і эксперты. Устанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння. Інфармацыя пра пацярпелых удакладняецца.
