У Кіеве аднавілі працу амбасады 16 краін і прадстаўніцтва ЕЗ



Па дадзеных МЗС Украіны, у Кіеве ўжо аднавілі сваю працу супрацоўнікі амбасадаў 16 краін і прадстаўніцтва ЕЗ.

Паведамляецца, што зараз у Кіеве працуюць прадстаўніцтвы Францыі, Італіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы, Турцыі, Чэхіі, Славеніі, Ватыкана, Малдовы, Грузіі, Ірана, Казахстана, Таджыкістана, Туркменістана, а таксама Еўразвяза.