У Кіеве лічаць, што Расея можа даволі хутка вярнуць свае войскі ў Беларусь



У Кіеве лічаць, што Расея можа даволі хутка вярнуць свае войскі ў Беларусь.

Такую заяву ў каментары The Guardian зрабіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Вадзім Скібіцкі: „Мы ведаем, што яны могуць вярнуцца ў Беларусь за два-тры тыдні, калі спатрэбіцца”. 

Скібіцкі адзначыў, што здольнасць хутка перамяшчаць войскі і тэхніку з’яўляецца адным з нешматлікіх „пазітываў” цяперашняй расейскай арміі.