У Кіеве назвалі яшчэ адзін горад, у якім расейскія войскі мэтанакіравана знішчалі мясцовых жыхароў



Генеральная пракурорка Украіны Ірына Венядзіктава заявіла, што ў яшчэ адным горадзе пад Кіевам – у Барадзянцы – сітуацыя з ахвярамі сярод мясцовых жыхароў яшчэ горш, чым у Бучы.

«Мы можам прадметна казаць пра Кіеўскую вобласьць, таму што ўчора мы атрымалі доступ да яе. І адпрацоўваем Ірпень, Бучу, Ворзель. Насамрэч, па людзях, па ахвярах, найгоршая сітуацыя ў Барадзянцы. Мяркую, што пра Барадзянку мы будзем гаварыць асобна. Там ёсць, пра што гаварыць», – сказала Ірына Венядзіктава 4 красавіка ў эфіры ўсеўкраінскага тэлемарафону. Аднак яна не ўдакладніла колькасці ахвяр сярод жыхароў Барадзянкі.