У Кіеве паўстане пастаянны офіс беларускіх дэмакратычных сілаў
Прадстаўнік офісу Святланы Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі з камандай паехаў ва Украіну, каб стварыць пастаянны офіс беларускіх дэмакратычных сілаў у Кіеве.
“Падчас мінулага візіту мяне ўразіла тое, што там вельмі не хапае голасу і прысутнасці беларусаў. Таму зараз мы думаем пра тое, каб арганізаваць наш пастаянны офіс у Кіеве. Каб мець пастаянныя камунікацыі з урадам, структурамі, журналістамі, экспертамі і іншымі прадстаўнікамі Украіны. І, безумоўна, каб падтрымліваць беларускую дыяспару, у якой з’явілася шмат праблем у іх жыцці пасля пачатку вайны”, — распавёў Кавалеўскі.
- На фота: Святлане Ціханоўскай паказваюць аўтамабілі, якія адправяцца ў Кіеў.
З сабою каманда вязе гуманітарны груз для беларускіх добраахвотнікаў.
Фота: tsikhanouskaya.org
