У Кіеве працягваюцца вулічныя пратэсты
У Кіеве працягваюцца вулічныя пратэсты, арганізаваныя прыхільнікамі Міхаіла Саакашвілі. Галоўнае патрабаванне – імпечмент прэзідэнта Пятра Парашэнкі.
Пасля сутыкненняў пратэстоўцаў і Нацыянальнай гвардыі каля Кастрычніцага палацу ў Кіеве Генпракуратура Украіны пачала чарговыя крымінальныя справы супраць былога грузінскага прэзідэнта. Генеральны пракурор Юрый Луцэнка ў сваю чаргу заявіў, што ўсе пратэстныя акцыі праплачаныя з Расеі.
Пра прычыны пратэстных акцый разважае галоўны рэдактар украінскага выдання “Світ-Інфо” Пётр Антоненка:
– Не пакараныя, і гэта найстрашнейшае, тыя, хто забіў больш за 100 людзей у цэнтры сталіцы. Толкам не разабраліся, як згубілі Крым і частку Данбасу. Карупцыя проста раз’ядае, плюс шматлікія сацыяльныя праблемы, рост цэн і тарыфаў.
Тым часам украінскія ўлады разглядаюць магчымасць экстрадыцыі Міхаіла Саакашвілі ў Грузію. Пра гэта афіцыйна заявіў міністр юстыцыі Украіны Павел Пятрэнка.
Беларускае Радыё Рацыя