У Кіеве пройдзе акцыя супраць анексіі Беларусі



7 снежня а 13-й гадзіне на плошчы Незалежнасці ў Кіеве пачнецца акцыя ў падтрымку Незалежнасці Беларусі.

„Мы, беларусы Украіны, рашуча пратэстуем супраць здачы незалежнасці Беларусі, таму запрашаем усіх на плошчу Незалежнасці 7 снежня 2019 года ў 13:00 падтрымаць незалежнасць Беларусі”, – заяўляюць арганізатары акцыі. 

Графік мерапрыемстваў:

13: 00-14: 00 – збор удзельнікаў на плошчы Незалежнасці, дзе адбудзецца сустрэча з удзелам беларускіх і ўкраінскіх актывістаў;

14: 00-14: 30 – рух да амбасады Беларусі  па маршруце: Плошча Незалежнасці – вул. Хрэшчацік, вул. Б. Хмяльніцкага – вул. М. Кацюбінскага, 3 (пасольства Беларусі);

14:35 – пікетаванне пасольства Беларусі, падчас якога будуць знішчаныя сімвалы расейскай акупацыі Беларусі: расейскі сцяг і партрэты Пуціна і Лукашэнкі.

17:00 – Заканчэнне акцыі.

Мэта акцый – выказаць салідарнасць з беларускім народам у барацьбе за незалежнасць Бацькаўшчыны.

На акцыю запрашаюць  беларусаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, палітычных партый і ўсіх неабыякавых жыхароў і гасцей Кіева, каб выказаць салідарнасць з беларускім народам.

Беларускае Радыё Рацыя