У Кіеве сквер ля расейскай амбасады назавуць у гонар Барыса Нямцова



Мэр Кіева Віталь Клічко даручыў перайменаваць сквер ля амбасады Расеі ў гонар забітага палітыка Барыса Нямцова. Пра гэта расказаў дэпутат Вярхоўнай рады Дзмітрый Белацарковец на сваёй старонцы ў Facebook. 

„Ён (Барыс Нямцоў) быў галоўным саюзнікам вольнай Украіны і будучай дэмакратычнай Расеі”, – напісаў дэпутат рады.

Белацарковец удакладніў, што канчатковае рашэнне павінна прымаць Кіеўская гарадская рада, камісія па пытаннях перайменаванняў гэтую ініцыятыву ўжо ўхваліла.

Варта адзначыць, што 7 снежня ў ЗША ў радзе акругі Калумбія прайшлі слуханні па „законе №22-539”, які вызначае перайменаваць участак Вісконсін авеню ў Вашынгтане ў пляц Барыса Нямцова.

Беларускае Радыё Рацыя