У Кіеве ўшанавалі памяць Герояў Нябеснай сотні
Удзельнікі акцый пратэсту, якія адбываліся ў Кіеве з лістапада 2013-га да канца лютага 2014 году, у сёмую гадавіну першых расстрэлаў на Майдане ўшанавалі памяць Герояў Нябеснай сотні. Сярод першых ахвяр былі Сяргей Нігаян, Міхась Жызнеўскі, Раман Сенік, Юры Вярбіцкі. Шэсце памяці прайшло па ўсіх мясцінах, дзе 7 гадоў таму стаялі асноўныя барыкады — ад Лядзкай брамы на майдане Незалежнасці, па Храшчаціку да Еўрапейскай плошчы і далей па вуліцы Міхаіла Грушэўскага да стадыёну «Дынама» і былой парламенцкай бібліятэкі, дзе загінуў беларус Міхась Жызьнеўскі.
Удзельнікі акцыі запалілі зьнічы і ўсклалі кветкі да памятных знакаў загінулым. Там жа, на вуліцы Грушэўскага, адбылася і паніхіда.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ukrinform.ru