У Кітаі не падтрымалі намер Расеі размясціць у Беларусі ядзерную зброю
Падчас прэс-канферэнцыі прадстаўніцы кітайскага МЗС Маа Нін, якая адбылася сёння, 27 сакавіка, адзін з журналістаў задаў ёй пытанне пра тое, як афіцыйны Пекін рэагуе на планы РФ перавезці на тэрыторыю Беларусі сваю ядзерную зброю.
Маа Нін дыпламатычна адказала, што «ў студзені мінулага года лідары пяці дзяржаў, якія валодаюць ядзернай зброяй, выступілі з сумеснай заяваю, падкрэсліўшы, што ў ядзернай вайне нельга перамагчы» і што «варта пазбягаць войнаў паміж ядзернымі дзяржавамі наогул». Таксама прадстаўніца МЗС Кітаю чарговы раз заклікала прыкласці ўсе намаганні для спынення вайны ва Украіне праз перамовы.
Беларускае Радыё Рацыя