У Кітаі пачалася кампанія па змяненні назвы беларускай дзяржавы на Беларусь
У Кітаі пачалася кампанія па змяненні назвы беларускай дзяржавы на кітайскай мове з „Белая Расія” і „Беларусія” на „Беларусь”.
Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў твітары Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды.
„Беларусь – не Белая Расія”, – адзначыў у сваім акаўнце дыпламат. Афіцыйная назва дзяржавы – Рэспубліка Беларусь, што заканадаўча замацавана ў Канстытуцыі.