У Кітаі заявілі, што паважаюць выбар народа Беларусі



Улады Кітая паважаюць выбар, які зрабіў народ Беларусі. Пры гэтым КНР упэўнены, што пад кіраўніцтвам Лукашэнкі Беларусь адновіць палітычную стабільнасць.

Пра гэта заявіў у чацвер на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь, каментуючы цырымонію інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе ТАСС.

„Мы паважаем выбар, які зрабіў народ Беларусі”, — сказаў дыпламат, і дадаў, што „прэзідэнцкія выбары ў Беларусі з’яўляюцца ўнутранай справай гэтай краіны

Ван Вэньбінь таксама падкрэсліў, што „Кітай рашуча падтрымлівае намаганні Беларусі па адстойванні нацыянальнай бяспекі, суверэнітэту, бяспекі і развіцця”. Паводле яго слоў, КНР „выступае рашуча супраць таго, каб знешнія сілы стваралі раскол і хваляванні ў беларускім грамадстве”.

Кітай упэўнены, што пад кіраўніцтвам Лукашэнкі Беларусь адновіць палітычную стабільнасць. „Мы спадзяемся і верым, што пад кіраўніцтвам Лукашэнкі Беларусь зможа аднавіць палітычную стабільнасць”, — заявіў Вэньбінь.