У колькі абыдзецца распад Шэнгена?
Еўракамісія (ЕК) апублікавала вынікі аналізу магчымых страт пры ўвядзенні краінамі Еўрапейскага звяза татальнага пагранічнага кантролю.
Паводле папярэдніх ацэнак, распад Шэнгена абыдзецца яе членам прыкладна ў 18 млрд еўра, паведамляюць інфармагенцтвы.
У дакуменце, прадстаўленым Еўракамісіяй, у прыватнасці гаворыцца, што дадатковыя меры па кантролі граніц будуць каштаваць краінам ЕЗ 7,1 млрд еўра. Раней старшыня ЕК Жан-Клод Юнкер заяўляў, што за ўжо ўведзеныя абмежаванні давядзецца плаціць 3 млрд еўра ў год.
Акрамя таго, Еўракамісія адзначыла магчымасць страт, звязаных з адменай Шэнгена. Падкрэсліваецца, што першымі пад удар падпадуць транспартная і лагістычная галіны, рынак працы. Таксама страты панясе і турыстычная галіна.
Эксперты нямецкага выдання Deutsche Welle прагназуюць, што распад Шэнгенскай зоны, які на сённяшні дзень з’яўляецца адным з найбольш верагодных варыянтаў развіцця падзей у святле крызісу ў Еўразвязе, непазбежна паўплывае на еўрапейскую эканоміку і валюту.