У Капылі адбыўся дазволены мітынг да Дня Канстытуцыі



Апоўдні ў 9-тысячным Капылі, што на Меншчыне, на мясцовым Партызанскім пляцы адбыўся дазволены ўладамі мітынг да Дня Канстытуцыі. Заяўку на акцыю падала суполка незарэгістраванай Партыі БХД. На яго сабраліся каля двух дзесяткаў мясцовых актывістаў, а таксама  госці з Менску, Салігорску, Бабруйску, Маладэчна.

IMG_0984

Яны трымалі ў руках партрэты зніклых палітыкаў ды журналістаў.

Паводле арганізатараў, вывешаныя абвесткі пра акцыю ў самым райцэнтры былі напярэдадні сарваныя невядомымі. Паводле прынятай рэзалюцыі, мітынгоўцы запатрабавалі ад Лукашэнкі “або сысці, або пачаць рэальныя перамены”. А таксама вяртання ўсіх першапачатковых палажэнняў Канстытуцыі 1994, адмены антыканстытуцыйных указаў №222 аб сертыфікацыі і дэкрэта № 3 аб “дармаедстве”. Рэальнага падзелу ўладаў ды змены выбарчага заканадаўства паводле стандартаў АБСЕ.

IMG_0987

Рэзалюцыя мітынгу  была аднагалосна ўхваленая. Дзейная Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынятая 15 сакавіка 1994 года на 13 сесіі Вярхоўнага Савета 12 склікання. У ёй дагэтуль замацаваны прынцып вяршэнства права. Найвышэйшай мэтай дзяржавы абвешчана забеспячэнне правоў і свабодаў грамадзян. Што, паводле мітынгоўцаў, у сённяшняй Беларусі не выконваецца.

[Not a valid template]

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара