У краінах Усходняга партнёрства ствараецца новая структура – Партыя міру
Партыя міру павінна аб’яднаць партыі і рухі дэмакратычнага накірунку дзеля супрацьдзеяння дыктатуры і таталітарным сістэмам улады. Першая сустрэча актывістаў прайшла ў Малдове, чарговая запланавана на снежань ў Варшаве.
Кажа сустаршыня беларускай хрысціянскай дэмакратыі, Віталь Рымашэўскі:
– Ствараецца Партыя Міру Усходняй Еўропы, дзе былі бы ўз’яднаныя дэмакратычныя сілы краінаў Усходняга партнёрства. Мы зараз працуем над стварэннем такой сеткі і зараз будзе праз месяц сустрэча ў Варшаве, дзе будуць удзельнічаць прадстаўнікі і Малдовы і Грузіі, і Украіны, прадстаўнікі Беларускіх дэмакратычных партыяў дзеля таго, каб абмяркоўваць супольную камунікацыю, супольную стратэгію дзеянняў.
Партыя міру – гэта інтэрнацыянальная арганізацыя, створаная з мэтай спрыяць дэмакратычным пераменам ў краінах Усходняга партнёрства, а таксама ў Расеі.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя