У краіне скончыцца шампанскае: амерыканцы святкуюць перамогу Байдэна



7 лістапада дэмакрат Джо Байдэн перамог на выбарах прэзідэнта ЗША. Навіну аб перамозе краіна яшчэ цэлы дзень 8 лістапада сустракала гудкамі аўтамабіляў, коркамі на дарогах, натоўпамі людзей з шампанскім на вуліцах.

У сваю чаргу дзейны прэзідэнт Дональд Трамп напісаў у сваёй заяве, што “выбары яшчэ не скончыліся”, а Джо Байдэн афіцыйна не быў зацверджаны пераможцам у ніводным штаце. Ён таксама паведаміў, што з панядзелка яго юрысты будуць звяртацца ў суды з рознымі позвамі, у тым ліку аб пераліку галасоў.

Вынікі галасавання павінны быць фармальна зацверджаныя ў кожным штаце. Пасля гэтага ў снежні калегія электараў павінна абраць новага прэзідэнта. Яго тэрмін пачынаецца 20 студзеня. Да гэтай даты прэзідэнтам застаецца Дональд Трамп.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота:  CNN