У Крынках пройдзе нарада Камітэта па справах нацыянальнай бяспекі і абароны Польшчы
20 верасня ў Крынках на Падляшшы пад старшынствам міністра нацыянальнай абароны Польшчы Марыюша Блашчака (Mariusza Błaszczaka) адбудзецца пасяджэнне Камітэта Рады міністраў па справах нацыянальнай бяспекі і абароны.
У сустрэчы таксама возьмуць удзел міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі (Mariusz Kamiński), міністар юстыцыі Збігнеў Зёбра (Zbigniew Ziobro), міністр дзяржаўных маёмасцяў Яцэк Сасін (Jacek Sasin), намеснік міністра каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын (Stanisław Żaryn) і галоўнакамандуючы польскай памежнай службы Томаш Прага (Tomasz Praga).
Паводле інфармацыі Польскага Агенства Друку PAP, галоўнай тэмай сустрэчы будзе далейшае ўзмацненне аховы польска-беларускай мяжы. Міністр абароны таксама ўзнагародзіць ордэнамі вайскоўцаў, якія служаць на мяжы.
Польскія жаўнеры падтрымліваюць Памежную службу ў ахове мяжы з 2021 года, калі лукашэнкаўскі бок здзейсніў гібрыдныя атакі на тэрыторыю Польшчы. У рамках падтрымкі яны патрулююць польска-беларускую мяжу і з Калінінградскай вобласцю Расеі, пашыраюць разбудову памежнага плоту на беларуска-польскай мяжы. Пераважна гэтыя задачы выконваюць падраздзяленні 16-й і 18-й механізаваных дывізій і вайскоўцы войскаў тэрытарыяльнай абароны.