У Курапатах ушанавалі памяць ахвяраў камуністычных рэпрэсій
Актывісты Руху салідарнасці “Разам” ушанавалі памяць ахвяраў камуністычных рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам.
Кажа сустаршыня Руху Алена Талстая:
– Мы прыходзім сюды штомесяц ужо больш за дзесяць год. Прыходзім таму, што гэты дзень усё ж такі павінен узнікнуць у нашым беларускім календары. На жаль, і сёння тэма рэпрэсій не сыходзіць у нябыт. Гэта не проста нейкая гістарычная несправядлівасць. Мы не проста патрабуем аднаўлення гэтай справядлівасцці, а гэта тое, з чым кожнаму з нас даводзіцца жыць штодня. І сёння гэтыя рэпрэсіі працягваюцца. І звязаныя яны, мусіць, толькі з адным, з тым, што ўлада ў Беларусі не беларуская.
Рух сваімі штомесячнымі акцыямі намагаецца, каб у календары з’явіўся Дзень памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсій. У памяць ночы на 30 лістапада 1937 года, калі былі расстраляныя больш за сотню беларускіх творцаў, палітыкаў і інтэлектуалаў.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск