У Кыргызстане прайшлі выбары прэзідэнта
Паводле дадзеных Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Кыргызстану з 97% участкаў, кандыдат ад кіроўнай Сацыял-дэмакратычнай партыі, экс-прэм’ер Саранбай Жээнбекаў перамагае, набраўшы 54 % галасоў.
Яго асноўны супернік, апазіцыйны кандыдат Амурбек Бабанаў набірае 33 адсоткі галасоў.
Усяго ў выбарах удзельнічала 11 кандыдатаў.
Паўнамоцтвы дзейснага прэзідэнта Кыргызстану Алмазбека Атамбаева сканчаюцца 1 снежня. Паводле заканадаўства краіны, ён не мае права паўторна балатавацца, таму што прэзідэнт абіраецца на адзін шасцігадовы тэрмін.
Новаабраны прэзідэнт Кыргызстану павінен скласці прысягу праз 30 дзён пасля абвешчання вынікаў галасавання.
Беларускае Радыё Рацыя