У Латвіі абмеркавалі дапамогу беларусам, якія ўцяклі ад пераследу рэжыму



Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінету па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык здзейсніла працоўную паездку ў Рыгу, паведамляе @CabinetBelarus.

Падчас візіту ў МЗС Латвіі яна сустрэлася з паслом Латвіі ў Беларусі Эйнарсам Семанісам. На сустрэчы былі абмеркаваны:

▪️дапамога ў легалізацыі беларусам, якія ўцяклі ад пераследу рэжыму;

▪️падтрымка беларускіх дзеячаў культуры і двухбаковае супрацоўніцтва;

▪️падтрымка беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца ў Латвіі, у т.л. магчымасць атрымліваць стыпендыі ў Рыжскай школе права;

▪️садзейнічанне працы беларускай дыяспары;

▪️праблемныя пытанні з выдачай візаў беларусам;

▪️адкрыццё прасторы ў Рызе для беларускіх мерапрыемстваў.