У Лепелі таксама перамог Павел Севярынец



10 сакавіка ў Лепелі прайшла чаговая сустрэча з прэтэндэнтамі на адзінага кандыдата ад апазіцыі.

Сустрэча адбылася не ў самім райцэнтры, а на аграсядзібе Вялікі Поўсвіж. “Мой выступ залежыць ад аўдыторыі, якая сабралася”, – кажа адзін з прэтэндэнтаў, сустрашыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

– Па маім досвеце правядзенне такіх серыйных прэзентацыяў, адпрацоўваецца аснова, але нейкія рэчы іграюць іншымі фарбамі, нейкія дадаюцца. Людзі поўнасцю валодаюць тэмай, людзі разумеюць, што трэба неяк ужо мяняць, інакш пяць гадоў Лукашэнкі яшчэ. Гэта вельмі ўсцешвае. 

Лепельская сустрэча сабрала больш за 30 чалавек. Чарговы раз большасць галасоў удзельнікі сходу аддалі Паўлу Севярынцу ­– за яго прагасавала 16 чалавек. За Юрыя Губарэвіча – 6 чалавек, за Міхаіла Казлова – 5, Вольгу Кавалькову – 2, Аляксея Янукевіча – 1 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з Фэйсбука Паўла Севярынца